Другі дзень датэрміновага галасавання праходзіць у Беларусі

23 февраля 2022

Зрабіць выбар на карысць будучыні нашай краіны! Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па змяненнях у Канстытуцыю працягваецца. Другі дзень запар на ўчастках ў сталіцы і Мінскай вобласці назіраецца актыўнасць: з ахвочых апусціць бюлетэнь нават збіраецца чарга. Толькі ў Лагойскім раёне, напрыклад, у спісе амаль 28,5 тысячы чалавек. Для іх зручнасці створаныя 33 участкі для галасавання, на кожным працуюць назіральнікі.

Прагаласаваць датэрмінова можна да суботы 26 лютага ўключна. Участкі будуць працаваць з 10 раніцы і да 14 гадзін, а таксама з 16 да 19. Асноўны дзень рэферэндуму - у нядзелю (27 лютага).