Другі беларускі касмічны апарат запусцяць у космас у 2019 годзе

11 апреля 2016

Наконт гэтага сёння, напярэдадні Дня касманаўтыкі, журналістам было заяўлена ў сталіцы ў Акадэміі навук.

На стварэнне спадарожніка навукоўцам трэба мінімум тры гады. Зараз узгадняюцца яго тэхнічныя характарыстыкі, але ўжо дакладна вядома: ён будзе больш магутным, чым першы. Нагадаем, крыху больш чым паўгода таму беларуская Акадэмія навук падпісала пагадненне аб распрацоўцы і наступным выкарыстанні касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. А пры запуску беларускія навукоўцы будуць супрацоўнічаць з Раскосмасам

Акрамя таго, ужо падлічаны эканамічны эфект ад першага беларускага спадарожніка. Толькі на інфармацыі, якую ён перадае (а значыць Беларусь не закуплівае такія звесткі за мяжой), удаецца сэканоміць да 6 мільёнаў долараў. А на продажы тэхналогій выкарыстання касмічнай інфармацыі краіна атрымала больш за 13 мільёнаў долараў. Тэрмін эксплуатацыі гэтага касмічнага лятальнага апарата падоўжаны да 2018 года.