Другое жыццё сталічных рынкаў

21 октября 2013

Камароўскі, Маскоўскі, Заходні, Кастрычніцкі, Ракаўскі кірмаш - усяго 8 рынкаў будуць абноўлены да 2015 года. Іх адрамантуюць, на некаторых пабудуюць гандлёвыя цэнтры. Рэканструкцыя абыдзецца больш як у 660 мільярдаў беларускіх рублёў. Неабходнасць мадэрнізацыі абумовіла, у першую чаргу, падзенне зацікаўленасці пакупнікоў.


Ніна Емяльянава, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама: Калі ў 2005 годзе тавараабарот складаў амаль 40%, то ўжо ў 2012 і на працягу гэтага года ён знізіўся амаль удвая і складае толькі 19%. Таму для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельніцтва было прынята рашэнне аб рэканструкцыі і мадэрнізацыі рынкаў.


Абнаўленне не абмяжуецца толькі пераводам прадпрымальнікаў у крытыя памяшканні. Гандлёвыя плошчы аптымізуюць, каб выкарыстоўваць іх больш эфектыўна.