Увесь тыдзень беларусаў чакае спякота

4 августа 2015

Да 36 са знакам плюс. Увесь гэты тыдзень беларусаў чакае спякота. Тэмпература паветра перавысіць кліматычную норму амаль на 5 градусаў. Ужо ў сярэдзіне тыдня будзе анамальна горача - у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +35. Такое ж гарачае і сухое надвор'е будзе на выхадных. У сувязі з гэтым лясгасы зноў прапаноўваюць увесці забарону на наведванне лясоў. Нагадаем, пакуль яна дзейнічае па ўсёй Брэсцкай вобласці, а таксама ў некаторых раёнах гомельскага і мінскага рэгіёнаў.