Уся праўда пра стэроіды ў ток-шоу Форум

19 мая 2014

Хутчэй. Вышэй. Мацней. Чаго сёння ў гэтым алімпійскім дэвізе больш - спорту або медыцыны? Ці можа бескантрольны прыём моцнадзейных медыкаментаў паправіць здароўе? У свеце па-ранейшаму не сціхаюць допінгавыя скандалы, а аматары працягваюць гонку за добрай фігурай з дапамогай фармакалогіі.
Калі стэроіды папоўняць спіс забароненых рэчываў? Што думаюць пра гэта ўрачы, трэнеры, дэпутаты і самі спартсмены? Уся праўда пра стэроіды. Ток-шоу Форум сёння ўвечар на Беларусь 1.