Уся медыцына па адзіным нумары 131

27 января 2020
Уся медыцына ў адным званку! Патэлефанаваўшы па адзіным нумары 131, можна даведацца графік прыёму ўрачоў і без звароту ў рэгістратуру заказаць талон. Таксама ў кол-цэнтры паведамяць аб наяўнасці медыкаментаў у аптэках, пры неабходнасці закажуць медыцынскае таксі. Акрамя гэтага, спецыялісты службы праінфармуюць аб усіх відах дыягностыкі і кошце медыцынскіх паслуг.

Кожны дзень у кол-цэнтр паступае да 1000 зваротаў. Усяго ж за 6 гадоў працы праекта па медыцынскую інфармацыю звярнуліся каля мільёна чалавек.

Таксама на базе кол-цэнтра працуе анлайн-прыёмная камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Штодня там дзяжураць намеснікі галоўных урачоў сталічных паліклінік.