Уступная кампанія - 2023: беларускія каледжы прымуць звыш 39,5 тыс. чалавек

23 мая 2023

Беларускія каледжы сёлета для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі прымуць больш за 39,5 тыс. чалавек. І на прафесійна-тэхнічнае - звыш 26 тыс.. Павялічаны на 12 % прыём хлопцаў і дзяўчат пасля 9-х класаў.

Стане больш студэнтаў з мэтавым накіраваннем. Звыш 30 прадпрыемстваў заказалі спецыялістаў на ўмовах такой падрыхтоўкі. 26 навучэнцаў - ад "Інтэграла", 17 у будучыні атрымаюць работу на МАЗе, і 16 - на МТЗ. У каледжах з'явяцца і новыя спецыяльнасці.