Уступная кампанія 2016 у Беларусі афіцыйна стартавала

2 мая 2016

Пачалася яна традыцыйна з рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёння ў 9 раніцы ўсе ВНУ краіны расчынілі дзверы для абітурыентаў. Працаваць участкі рэгістрацыі (а ўсяго іх у нашай краіне 41) будуць у будныя дні да 7 вечара. Падаць заяўку ёсць магчымасць да першага дня лета. Для гэтага па традыцыі патрэбен толькі пашпарт і аплата - 21 тысяча за кожнае выпрабаванне. Сёлета прыносіць квітанцыю аб аплаце пры рэгістрацыі неабавязкова. Навінка года: факт аплаты праз сістэму АРІП - пра тое, што грошы пералічаны, супрацоўнік прыёмнай камісіі даведаецца практычна імгненна.

Наталля Вайцяховіч, першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў: "Праз АРІП робіцца аплата па шматлікіх кірунках, але для таго, каб абітурыенты змаглі сарыентавацца і зрабіць аплату даволі хутка, адпаведна і не затрымліваць тэрміны рэгістрацыі, у нас кожнаму абітурыенту ў пункце рэгістрацыі даецца памятка, у якой падрабязна, пакрокава напісана, што ён павінен зрабіць".

Першае цэнтралізаванае тэсціраванне сёлета пройдзе 13 чэрвеня. Па традыцыі гэта будзе іспыт па беларускай мове. А завершыцца ЦТ 27 чэрвеня геаграфіяй. Усе выпрабаванні будуць пачынацца роўна ў 11 раніцы. Рэзервовы дзень, як і летась, 5 ліпеня.