Уступная кампанія 2015 ў Беларусі працягваецца

8 июля 2015

Самы складаны этап пройдзены – за плячыма абітурыентаў цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёння вышэйшыя навучальныя ўстановы пачалі прыём дакументаў. У адным са сталічных універсітэтаў сёння пабывала мая калега Дзіяна Равякова.

Каб падаць дакументы ў сталічны радыётэхнічны ўніверсітэт, у Лізаветы Чаховіч пайшло не больш за 20 хвілін. Усе дакументы абітурыентка фактычна запоўніла дома – падала заяву праз аўтаматызаваную сістэму ў Інтэрнэце. У выніку ў сценах ВНУ засталося толькі паставіць подпіс і прад’явіць пашпарт.

Яшчэ адзін бонус паступлення ў самы прагрэсіўны ўніверсітэт – магчымасць усё у тым жа анлайн-фармаце пазначыць усе цікавыя для абітурыента спецыяльнасці профілю ў прыярытэтным парадку.

А для тых, хто ўжо вучыцца ў ВНУ на платнай форме, сёлета ўводзяцца бясплатныя факультатывы па фізіцы і матэматыцы. Гэта рэальная магчымасць для студэнтаў пашырыць свае веды і перавясціся на бюджэт.

Прымаць заявы ад абітурыентаў усе ўніверсітэты краіны пачалі роўна ў 9 гадзін. Працаваць прыёмныя камісіі будуць да 6 вечара. У абітурыентаў ёсць роўна 8 дзён, каб атрымаць магчымасць паспаборнічаць за студэнцкі білет дзённай бюджэтнай формы навучання. Платнікі амаль ва ўсе ВНУ могуць прыносіць дакументы да 2 жніўня.

А ўжо ў гэтым навучальным годзе ў беларускіх аматараў камп'ютарных гульняў з’явілася выдатная магчымасць пераўтварыць свое хобі ў прафесію. Сталічны радыётэхнічны ўніверсітэт пачаў набор на новую спецыяльнасць “гейм-дызайн”.

Гэта адна з трох новых спецыяльнасцяў ва ўніверсітэтах па ўсёй краіне. Сёлета ўпершыню можно падаць дакументы і на “геаінфармацыйныя сістэмы”. Картографаў новага пакалення будуць навучать адразу на двух факультэтах галоўнай ВНУ Беларусі.