Уступная гонка для будучых студэнтаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі падышла да канца

17 августа 2018

Падаць дакументы ўжо нельга, сёння пройдзе залічэнне. Сёлета сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы праводзілі прыём дакументаў па 151 спецыяльнасці. Самымі запатрабаванымі аказаліся напрамкі ў сферы медыцыны, тэхнікі і тэхналогій. Па некаторых спецыяльнасцях конкурс дасягаў 3 чалавекі на месца. У Маладзечанскім політэхнічным каледжы сёлета ўпершыню прайшоў набор на спецыяльнасць "захоўванне і перапрацоўка збожжа", а Мінскі дзяржаўны каледж дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва зараз будзе праводзіць навучанне па спецыяльнасці "візуальны мерчэндайзінг". Сёлета прыём на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі ажыццяўляюць 111 каледжаў і 86 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Прыём дакументаў на завочную форму па спецыяльнасці "сельская гаспадарка" пройдзе з 1 кастрычніка па 30 лістапада.