Сустрэць годна замежнага турыста рыхтуюцца ў Брэсцкай крэпасці

24 февраля 2014

На легендарнай зямлі толькі летась пабывалі больш як 350 тысяч турыстаў з 23 краін. Але ў сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі ахвочых дакрануцца да гісторыі горада над Бугам можа быць яшчэ больш. Так, у музеі абароны Брэсцкай крэпасці дапамагаць весці экскурсіі будуць аўдыёгіды. Самім жа навуковым супрацоўнікам кіраўніцтва мемарыяльнага комплексу прапанавала пайсці на курсы замежнай мовы, каб пазбегнуць моўнага бар'ера з турыстамі.


Сваю згоду ўжо далі 7 студэнтаў. Таксама абмяркоўваецца пытанне ўстаноўкі ў горадзе паказальнікаў і схем на англійскай мове - для лепшага арыентавання замежных наведвальнікаў.