Сустрэчу з грамадзянамі ў Гомелі правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка

17 июля 2018

У Беларусі працягваецца практыка выязных прыёмаў грамадзян Адміністрацыяй Прэзідэнта.

Сёння сустрэчу ў Гомелі правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка. На прыём запісаліся амаль паўтара дзясятка чалавек. Перапланіроўка, праблемы з бізнес-партнёрамі, зямельныя спрэчкі і абгрунтаванасць налічаных пенсій - гэтыя і іншыя пытанні сёння хвалююць гамяльчан. Праблемы многіх гучалі на прыёмах не ўпершыню.

Пры гэтым па просьбе грамадзян многія вырашаныя раней пытанні Юрый Шулейка ўзяў на паўторнае вывучэнне і кантроль.