Сустракаем Новы год разам!

30 декабря 2016
Тэлеканал "Беларусь 5" віншуе ўсіх з надыходзячым Новым годам!

31 снежня мы ўспомнім пра спартыўныя перамогі нашай краіны ў 2016 годзе. У кароткім, але насычаным і дынамічным відэааглядзе гледачы змогуць яшчэ раз перажыць яркія эмоцыі Алімпійскіх гульняў у Рыа і іншых спаборніцтваў. Папулярныя праекты спартыўнага канала - "PRO спорт. Вынікі года" (19:25) і "Жанчыны і спорт" (20:20) - таксама падыдуць да фінішнай стужкі адыходзячага 2016-га. Апроч гэтага ў 18:50 гледачы і балельшчыкі ўбачаць першы выпуск новага рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд".