Сустрэча школьнікаў з воінамі-інтэрнацыяналістамі

13 февраля 2014
Напярэдадні 25-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі прайшла сустрэча школьнікаў з былымі ваеннымі. Да свята вучні падрыхтавалі экспазіцыю школьных музеяў воінаў-інтэрнацыяналістаў. На выставачных стэндах - баявыя кулі, шынялі, фотаздымкі і ваенныя медалі.

Таксама вырашана, што ва ўсіх установах адукацыі, дзе раней вучыліся ўдзельнікі вайны ў Афганістане, будуць размешчаныя мемарыяльныя дошкі.