На тыднi адбылася сустрэча Прэзідэнта з кіраўніцтвам найбуйнейшых СМІ

16 Лютага 2020
Як змагацца з імпартам думкі - гэта пытанне зусім іншага ўзроўню. Толькі-толькі беларускае грамадства і эксперты расклалі па палічках і абмеркавалі яркую беларускую ініцыятыву - лічбавы нейтралітэт (калі проста - неўмяшанне ў справы іншых дзяржаў і народаў сіламі сваіх інфармацыйных і кібермагчымасцяў), як надышоў час гаварыць аб новым, добра забытым старым, інфармацыйным суверэнітэце.

Расшыфроўку з прыкладамі ў аўторак на нарадзе з ключавымі медыягульцамі ў Беларусі даў Кіраўнік дзяржавы. Удакладніўшы: гэта не проста права на незалежную ад знешніх сіл рэдакцыйную палітыку, яе адказныя беларускія СМІ праводзяць і сёння. 

Глядзець трэба больш глыбока. Мелася на ўвазе нацыянальная інфраструктура медыя - ад буйных холдынгаў накшталт нашага да блогасферы і тэлеграм-каналаў. Плюс інфармацыйная бяспека. А тут, прызнаемся шчыра, не аранае поле працы. Інфармацыйнае поле, вядома. 

Правіл і элементарнай прыстойнасці ў інфармацыйным полі сапраўды амаль не засталося. Асабліва пасля бурнага развіцця т. з. грамадзянскай журналістыкі і т. з. новых медыя - ад блога да каментарыя. 

Бо калі раней "ТАСС быў упаўнаважаны заявіць", і ўсе ведалі і крыніцу, і аўтара, і маглі беспамылкова вызначыць, адкуль прыйшоў інфармацыйны ўдар, то сёння, як у жорсткай бойцы без правіл, спачатку цішком зняважаць, абылгуць,  пазбавяць волі да супраціўлення, ананімна і бескантактна, і ўжо потым б'юць - ад эканомікі і палітыкі да дывановых бамбардзіровак. 

Як абараняць свае нацыянальныя інтарэсы, якой інфраструктуры нам не хапае і хто яны - інфармацыйныя ўніверсальныя салдаты нашага часу? Аб гэтым спытаем у Старшыні Белтэлерадыёкампаніі, прадзюсара, аўтара і вядучага шматлікіх рэйтынгавых тэлепраектаў Івана Эйсманта (відэа).