Сустрэча Прэзідэнта з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

20 января 2020
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі рыхтуецца правесці восьмы з'езд.

Восьмы з'езд ФПБ пройдзе ў лютым


Маштабнае мерапрыемства пройдзе ў канцы лютага. Пра гэта сёння ў Палацы Незалежнасці гаварылі Прэзідэнт Беларусі і старшыня ФПБ Міхаіл Орда. Кіраўнік дзяржавы адзначыў ролю арганізацыі ў грамадскім і палітычным жыцці краіны. На вялікі прафсаюзны з'езд прыедуць 511 дэлегатаў з усёй рэспублікі. На парадку дня падвядзенне вынікаў працы арганізацыі за мінулыя 5 гадоў, прыняцце праграмы федэрацыі на будучую пяцігодку і выбары кіруючых органаў. 

Прафсаюзы на абароне інтарэсаў работнікаў


Прымалі ўдзел прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў і ў галоўнай палітычнай падзеі 2019. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ФПБ за актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі. Амаль дзесяць тысяч чалавек ад аб'яднання працавалі ў выбаркамах. Адзначым, што Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць і вялікую працу па абароне работнікаў. Так, за чатыры гады спецыялісты выявілі больш як дзвесце тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы. Больш за тое, наймальнікі ў пераважнай большасці выпадкаў вырашалі праблему. Па патрабаванні аб'яднання работнікам выплацілі каля дваццаці мільёнаў рублёў. Як правіла, гэта альбо незаконна ўтрыманыя, альбо нявыплачаныя сродкі.