64-я сустрэча патрыётаў на Кургане Дружбы. На стыку трох дзяржаў - Беларусі, Расіі і Латвіі - гарыць партызанскае вогнішча ў памяць аб гераічным супраціўленні акупантам у гады Вялікай Айчыннай вайны народаў трох саюзных рэспублік. У 1959 годзе тут быў узведзены мемарыяльны комплекс "Курган Дружбы". Ён уключае ў сябе помнікі героям, а таксама сам курган - зямля для яго была ўзятая з магіл партызан і воінаў Вялікай Айчыннай. Тэрытарыяльна гэтая свяшчэнная мясціна размешчана ў Латвіі. Менш чым год таму курган па рашэнні ўрада гэтай краіны быў знесены цяжкай тэхнікай. А летась у лістападзе быў дэманціраваны і пешаходны мост, які злучаў тэрыторыю Беларусі і Латвіі і па якім адданыя подзвігу дзядоў жыхары суседняй краіны перадавалі кветкі і вянкі да манументаў на беларускім і расійскім баках.
Але патрыёты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі працягваюць традыцыю сустрэч на мяжы ў першую нядзелю ліпеня. Сёння ў капліцы прайшла памінальная літыя па загінуўшых у гады вайны. Да помнікаў і манументаў удзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі. А затым па традыцыі разам выканалі песню "Кацюша".
Гэтымі днямі на месцы легендарных падзей разам з ветэранамі сабралася моладзь. На стыку трох дзяржаў праходзіць беларуска-расійскі патрыятычны лагер "Курган-2023". Ён прысвечаны Году міру і стваральнай працы. Актывісты вывучаюць падзеі часоў Вялікай Айчыннай, удзельнічаюць у конкурсе патрыятычнай песні, абменьваюцца меркаваннямі на дыялогавых пляцоўках.













