Ад падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу да дапамогі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19. Гэтыя тэмы сёння абмяркоўвалі члены прэзідыума Моладзевага савета пры Нацыянальным сходзе Беларусі на сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Сённяшняя сустрэча - ініцыятыва моладзі. А ідэй і прапаноў у парламентарыяў сапраўды шмат. Гаварыла моладзь і аб рэгіянальных праектах, напрыклад, па прафілактыцы вірусных інфекцый. Асаблівую ўвагу на сустрэчы маладыя парламентарыі звярнулі на міжнароднае супрацоўніцтва і развіццё моладзевай публічнай дыпламатыі.
Моладзевы парламент створаны пры Нацыянальным сходзе сёлета ў ліпені. У складзе 70 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года, якія прадстаўляюць усе вобласці і Мінск.













