Узгадаем вайну разам

14 мая 2014

Сёння ў Палацы дзяцей і моладзі ўзнагароджваюць самых творчых юных патрыётаў. Конкурс прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу ўсяго года канкурсанты сустракаліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічалі ў пошукава-даследчых акцыях і дасылалі свае творчыя работы: эсэ, вершы, малюнкі, сачыненні і паштоўкі ветэранам. Прастора для фантазіі ў дзяцей была шырокай.


У цырымоніі ўзнагароджвання прынялі ўдзел і ганаровыя госці - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - прадстаўнікі Батальёна беларускіх арлянят.