Зіма ўваходзіць у сілу і не толькі згодна календару - снег і мароз чакаюцца на гэтым тыдні. Сёння ўначы сіноптыкі прагназуюць да 8 градусаў марозу. Заўтра ўдзень ад нуля да мінус 5. Кароткачасовы снег і слабы галалёд, на асобных участках дарог – галалёдзіца. У сераду чакаецца самая халодная ноч на тыдні: слупок тэрмометра апусціцца да 11 градусаў. Днём – каля пяці марозу. Усе дні будуць суправаджацца снежнымі ападкамі. Надвор'е ў першыя дні снежня будуць вызначаць арктычныя атмасферныя франты. Сіноптыкі адзначаюць, сярэдняя тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе на 2-4 градусы ніжэйшай за кліматычную норму.
Услед за календаром надыходзіць сапраўдная зіма
28 ноября 2016













