Сусветны дзень веласіпеда адзначылі велапрабегам у Мінску

3 июня 2020
Свята праходзіць ужо трэці раз. Паводле ініцыятывы Генеральнай Асамблеі ААН яго адзначаюць з 2018 года. З прапановай заснавання гэтай міжнароднай даты выступілі прадстаўнікі Туркменістана. Велакалона стартавала ля Лёгкаатлетычнага манежа БДУ ФК па праспекце Пераможцаў. Сярод удзельнікаў - аматары веласпорту і, вядома, атлеты нацыянальнай зборнай Беларусі.

Да гэтага моманту зборная Беларусі заваявала 5 алімпійскіх ліцэнзій на Гульні ў Токіа, якія пройдуць у жніўні наступнага года. Тры квоты прынеслі  шасэйнікі. Яшчэ два пропускі ёсць у гоншчыкаў на трэку. Усе ліцэнзіі неімянныя, таму рашэнне аб тым, хто будзе прадстаўляць нашу краіну на летняй Алімпіядзе, будзе прынята па выніках у сезоне.