Сусветны дзень сям'і. Статус шматдзетнай у Беларусі становіцца ўсё больш папулярны

15 мая 2018

Сусветны дзень сям'і сёння адзначаюць у Беларусі. Для нас гэта асаблівае свята. Усё часцей сем'і ў нашай краіне атрымліваюць статус шматдзетных.

Летась каля 20-ці тысяч дзяцей нарадзіліся трэцімі і наступнымі. Гэта на 8 тысяч больш, чым 7 гадоў таму. У выхаванні новага пакалення ўдзельнічае і дзяржава: у Беларусі адкрыта 52,5 тысячы дэпазітных рахункаў сямейнага капіталу. На іх у цэлым залічаны 524 мільёны долараў. Але, вядома, галоўнае, што дзеці нараджаюцца здаровымі. Сучасныя мамы надаюць асаблівую ўвагу свайму здароўю падчас цяжарнасці.

А даглядаюць нованароджаных сёння як мамы, так і таты. Зараз у дэкрэтным водпуску больш за 3 тысячы тат.