Сусветны дзень марожанага адзначаюць сёння ўсе ласуны

10 июня 2015

Пламбір, сарбет, фруктовы лёд або эскімо. Сусветны дзень марожанага адзначаюць сёння ўсе ласуны. У летнюю спякоту толькі ў сталіцы штодня адзін вулічны пункт прадае ў сярэднім 200 ражкоў. Нават у плюс 23 за марожаным выстройваюцца чэргі. Самыя галоўныя пакупнікі салодкага прадукту - дзеці. Купляюць як традыцыйныя віды марожанага, так і не апрабаваныя. У гэтым летнім сезоне вытворцы здзівілі пакупнікоў навінкамі.

Напрыканцы тыдня сіноптыкі абяцаюць 30 са знакам плюс. А гэта значыць, што ахвотнікаў купіць марожанае стане яшчэ больш.