Сусветныя гульні юных пераможцаў аб'ядналі дзяцей ад 7 да 16 гадоў

5 августа 2018

Героі нашага наступнага сюжэта аднойчы даведаліся аб страшным дыягназе - анкалогія. Хвароба, якая не літуе нікога. Перад ёй роўныя і маленькія дзеці, і людзі пажылога ўзросту. Сучасная медыцына часта дазваляе паспяхова змагацца з гэтым дыягназам. А вось што адбываецца далей, пасля акрыяння, калі наступае так званая рэмісія? Як нагнаць той час, які прыйшлося правесці ў бальніцах? Як вярнуцца да звычайнага жыцця, дзе няма болю, уколаў, аналізаў і хіміятэрапіі?

Восем гадоў таму дабрачынны фонд "Падары жыццё" пачаў праект пад назвай Сусветныя гульні юных пераможцаў - ён аб'яднаў дзяцей ад 7 да 16 гадоў, якія перанеслі анкалогію. Гэта не проста спартыўнае спаборніцтва, гэта праект, які дазваляе адчуць яго ўдзельнікам, што яны такія ж, як і ўсе. І кожны з іх хутчэйшы, вышэйшы і мацнейшы. Глядзім сюжэт (відэа).