Сусветна вядомы скрыпач выступіў у дзіцячым анкацэнтры

6 февраля 2020
Тэрапія праз сем нот. Сусветна вядомы скрыпач Максім Венгераў выступіў у Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» ў Бараўлянах. Для маленькіх пацыентаў віртуоз выканаў шэдэўры класікі, а пад народныя песні станцаваў з дзецьмі. Таксама юныя пацыенты маглі дакрануцца да высокага мастацтва. Музыкант прапанаваў патрымаць скрыпку Страдывары, якой больш за 300 гадоў. Максім Венгераў больш за 20 гадоў з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ. Ён неаднаразова даваў дабрачынныя канцэрты ў розных краінах свету. У дзіцячым анкацэнтры пад Мінскам такая сустрэча прайшла ўпершыню.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя