Сусветная выстава ЭКСПА-2015 сёння адкрываецца ў Мілане

1 мая 2015

Напрацоўкі ў сферы прадуктаў харчавання, турыстычны і інвестыцыйны патэнцыял прапануе прамысловая эліта з усяго свету. На працягу 6 месяцаў тут будуць працаваць нацыянальныя павільёны больш як 60 краін, у тым ліку і Беларусі. Галоўная тэма цяперашняга форума - харчовая. Чакаецца, што выставу наведаюць больш як 20 млн чалавек.