Толькі беларускі народ будзе вырашаць, як рухацца далей. Гэта датычыцца без выключэння ўсіх пытанняў: і сацыяльна-эканамічных, і грамадска-палітычных.
Ключавыя рашэнні па найважнейшых напрамках жыцця краіны будуць прынятыя на Усебеларускім народным сходзе. Падрыхтоўку да яго правядзення абмеркавалі напярэдадні ў Палацы Незалежнасці.
Чакаецца маштабны форум, які пройдзе ў студзені - лютым наступнага года. Важна ўважліва падысці да саставу ўдзельнікаў будучага сходу, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Павінны прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства, каб прагучалі розныя меркаванні.
Папярэдні дыялог ідзе гэтымі днямі па ўсёй краіне на спецыяльных пляцоўках. Усе прапановы накіруюць у аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу. Але ёсць таксама і тыя, каму не цікавы ні ўсенародны сход, ні канструктыўныя змяненні. Гэтыя людзі выходзяць на вуліцы, заклікаюць спыніць эканоміку. Маршы пратэстоўцаў не толькі наносяць матэрыяльны ўрон гораду, але ўжо рэальна пагражаюць жыццю беларусаў.
Прэзідэнт: Існуе тэрарыстычная пагроза
Каментуючы тое, што адбываецца, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: размова ідзе ўжо не пра інфармацыйную вайну, а існуе рэальная тэрарыстычная пагроза. На гэта ўлада і праваахоўнікі будуць рэагаваць адпаведна.













