Усебеларускі навагодні марафон дабра прыйшоў у сталічны дзіцячы дом № 3

22 декабря 2018

Акцыя "Нашы дзеці" працягвае святочнае шэсце па краіне. Кожны дзень на карце добрых спраў запальваюцца новыя яркія пункты. Адным з іх сёння стаў сталічны дзіцячы дом № 3. У госці да дзяцей з навагоднімі падарункамі прыехала Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава. Вялікае свята аб'яднала самых маленькіх выхаванцаў. Яны захоплена дзяліліся сваёй творчасцю з гледачамі і нават разам закружыліся ў святочным карагодзе.

Для дзяцей падрыхтавалі не толькі салодкія пачастункі. Зараз у дзіцячым доме з'явіцца новае кухоннае абсталяванне, неабходнае для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама сучасныя камп'ютары.