Усебеларуская моладзевая будоўля шосты раз стартавала ў Астраўцы

9 июля 2019

Сёння ў Астраўцы шосты раз стартавала Усебеларуская моладзевая будоўля. На ўдзел у праекце як мінімум тры чалавекі на месца. Сумоўе пачалося яшчэ ў кастрычніку. Выбралі 250 лепшых студэнтаў з Беларусі і Расіі. Дарэчы, патрапіць на нашу АЭС студэнтам з краіны-суседкі было яшчэ больш складана. Адбор прайшоў толькі кожны пяты ахвотнік. Як прайшоў першы дзень моладзевай будоўлі ў Астраўцы, раскажа Юлія Грызунт