Усебеларуская маладзёжная будоўля прымае змену студэнцкіх атрадаў

9 июля 2014

Урачыстае адкрыццё адбудзецца апоўдні. На абуладкаванні прылеглай да Астравецкай атамнай станцыі тэрыторыі на працягу двух месяцаў будуць працаваць каля 200 хлопцаў не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Святлана Чарнова больш падрабязна.


Ужо сёння яны змогуць з гонарам заявіць: Мы - удзельнікі Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Роўна апоўдні на будпляцоўцы першай беларускай АЭС афіцыйна адкрыецца змена студэнцкіх атрадаў.


Увогуле на абуладкаванні прылеглай да станцыі тэрыторыі і ў горадзе атамшчыкаў будуць працаваць каля 200 хлопцаў, у тым ліку і з суседняй Расіі. Трапіць на саму тэрыторыю стратэгічнага аб'екта, праўда, у хлопцаў не атрымаецца - туды ўваход строга забаронены, але нават нягледзячы на гэта за права працаваць у адным са студэнцкіх атрадаў самага маладзёжнага грамадскага аб'яднання Беларусі змагаліся без перабольшання звыш тысячы юнакоў.


Андрэй Белякоў, другі сакратар ЦК ГА БРСМ: Мы адабралі лепшых хлопцаў, якія адпавядалі па такіх крытэрыях, як вучоба, грамадская дзейнасць, хлопцаў, якія адпавядаюць медыцынскім патрабаванням для працы на гэтым аб'екце. Гэта значыць можам гаварыць пра тое, што на гэтай будоўлі працуе лепшая моладзь нашай краіны.


А між тым, як працуюць будатрады, у Астравецкім раёне ўжо ведаюць. Першы працоўны маладзёжны дэсант, дарэчы, таксама, саюзны - беларускай-расійскі - працаваў там мінулым летам. Акрамя таго, у багажы студэнцкіх атрадаў і будаўніцтва гасцініцы Еўропа, і адной з галоўных пляцовак чэмпіянату свету па хакеі - Мінск-Арэны, і рэканструкцыя Аўгустоўскага канала. Але да першай Усебеларускай маладзёжнай будоўлі стаўленне асаблівае.


З месцамі пражывання, як, зрэшты, і з транспартам праблем у хлопцаў не будзе - для іх падрыхтавалі ўтульныя кватэры. А ужо праз два месяцы (роўна столькі доўжыцца змена атрадаў Усебеларускай маладзёжнай будоўлі) спецыяльныя аўтобусы адвязуць хлопцаў па дамах.