Усе ахвочыя могуць далучыцца да рэспубліканскага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!" па маршруце Мінск - Віцебск
17 июля 2021
"Славянскі базар" - галоўная культурная падзея года. Сёння там пройдуць асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня моладзі. Патрыёты Беларусі запрашаюць усіх ахвочых далучыцца да рэспубліканскага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!" па маршруце Мінск - Віцебск. Стартавала калона ў 7 раніцы з паркоўкі каля гандлёвага цэнтра "Карона" (Уручча). Усе ахвочыя змогуць паўдзельнічаць у моладзевым арт-парадзе, у цырымоніі адкрыцця фестывалю "Запальвае моладзь", моладзевым open air. Яркім завяршэннем стане святочны салют.













