Усе пытанні, звязаныя з вяртаннем беларускіх грамадзян на радзіму, знаходзяцца пад кантролем МЗС

18 марта 2020
Расія праз пандэмію закрыла межы для іншаземцаў, у тым ліку і для беларусаў. Заехаць у гэтую краіну да 1 мая змогуць толькі тыя, хто мае пасведчанне на жыхарства. Транзіт грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца зараз дадому праз Маскву, праходзіць праз два аэрапорты: Дамадзедава і Шарамеццева. Пра гэта паведамляе Мінспорту і турызму. Гарачая лінія нашага пасольства ў Маскве працуе кругласутачна. Падрабязнасці на сайце дыппрадстаўніцтва. Усе пытанні, звязаныя з вяртаннем на радзіму беларускіх грамадзян, знаходзяцца пад кантролем МЗС. Нашы консульскія службы ў Расіі засяроджваюцца на рашэнні экстранных пытанняў.