У Смалявічах рыхтуюць да здачы новы жылы комплекс

12 ноября 2020

Сацыяльная інфраструктура фармату "Усё ўключана". У Смалявічах рыхтуюць да здачы новы жылы комплекс для мясцовых жыхароў і навасёлаў з Мінска. За апошні год у Смалявічах вырас новы квартал. Гэта прыкладна дзясятак дамоў. Сярод шматпавярховак ужо з'явіўся і першы ў горадзе-спадарожніку гандлёва-забаўны цэнтр. На мінулым тыдні адкрыўся новы дзіцячы сад на 230 месцаў. Зусім хутка тут пабудуюць паліклініку і вырашаць пытанне з транспартнай лагістыкай.

Тэхналогію тыпавога будаўніцтва ў хуткім часе прыменяць таксама і ў Рудзенску, Лагойску і Дзяржынску. Пры гэтым камфорт жыцця ў гарадах-спадарожніках плануюць вывесці на ўзровень найбуйнейшых абласных цэнтраў краіны.