Усе спартыўныя аб'екты ўзятыя пад узмоцнены кантроль

15 июня 2019

Міліцыі Мінска будуць дапамагаць калегі з вобласці, асабліва ў частцы дарожнай бяспекі, суправаджэнні і перамяшчэнні транспарту, ахове грамадскага парадку, у тым ліку ў месцах масавага адпачынку і на вадзе. Таксама пільная ўвага да Вяслярнага канала, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы на байдарках і каноэ. У Заслаўі разыграюць 16 камплектаў узнагарод. Напярэдадні УУС Мінскай вобласці адзначыла сваё 80-годдзе. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ля Кургана Славы. Аўтамабілі ДАІ зрабілі лічбу "80", а ля манумента кіраўніцтва ўручыла ўзнагароды і памятныя знакі лепшым супрацоўнікам.