Усе рэйсы Франкфурт - Мінск - Франкфурт былі выкананыя без затрымак

20 октября 2014
У Германіі пачалася забастоўка супрацоўнікаў авіякампаніі Люфтганза. Адменена больш за паўтары тысячы рэйсаў, у асноўным на ўнутраных маршрутах. Прафсаюзы патрабуюць ад кіраўніцтва перагледзець тарыфную палітыку і адмовіцца ад планаў павышэння пенсіённага ўзросту.

І як нам паведамілі прадстаўнікі Нацыянальнага аэрапорта, сёння ўсе рэйсы Франкфурт - Мінск - Франкфурт былі выкананыя без затрымак, у штатным рэжыме.