Зараз камунальныя службы правяраюць цеплавое абсталяванне. У цэлым жа сталічная сістэма ЖКГ пераходзіць на новыя метады ў працы: знізіць лішнія выдаткі, перагледзець нарматывы і палепшыць якасць паслуг. Такія вынікі сёння агучыла рабочая група па праблемных пытаннях у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Аляксей Кандраценка даведаўся як аптымізуюць ЖКГ.
Электрык, сантэхнік, слесар і цясляр - усё гэта адзін спецыяліст. У ЖЭСе №32 Заводскага раёна пасля аптымізацыі штата супрацоўнікаў у хаўс-майстроў памяняліся падыходы ў працы, а разам з імі і зарплата.
Зніжэнне лішніх выдаткаў, перагляд нарматываў і паляпшэнне якасці паслуг: усе прапановы міжведамаснай працоўнай групы па праблемных пытаннях у ЖКГ ужо знаходзяць рэалізацыю ў жыцці.
Зараз адна з галоўных задач камунальных службаў: падрыхтаваць ацяпляльнае абсталяванне да зімы. У такой справе спешка не патрэбна, але ўсё павінна быць гатова да 1 кастрычніка.