Усе адзнакі пры паступленні перавядуць у стабальную шкалу

24 марта 2014

Усе адзнакі пры паступленні перавядуць у стабальную шкалу, паасобны конкурс адменяць, а магчымасці дазалічэння пашыраць. Сёння ў Мінску прадстаўнікі Міністэрства адукацыі на вялікай прэс-канферэнцыі распавялі журналістам, па якіх новых правілах сёлета абітурыенты будуць паступаць у ВНУ і сярэднія спецыяльныя ўстановы. Зараз выпускнікі сельскіх і гарадскіх школ будуць удзельнічаць ва ўступнай кампаніі абсалютна на аднолькавых умовах. Прычына такога рашэння ў тым, што вынікі цэнтралізаванага тэсціравання абітурыентаў практычна выраўнаваліся. Максімум па прадмеце - гэта значыць сто балаў - сёння нярэдка набіраюць маладыя людзі з сельскай мясцовасці, а апошнія два гады па палове спецыяльнасцяў паасобны конкурс наогул не адбыўся. Яшчэ адно новаўвядзенне, што тычыцца ўжо палітыкі адукацыі ў цэлым, гэта пашырэнне экспарту адукацыйных паслуг.


Аляксандр Жук, намеснік Міністра адукацыі Беларусі:


Прынята рашэнне, і гэта ў новай рэдакцыі правіл зацверджана, гэта было апрабавана і ў мінулыя гады па рашэнні дзяржкамісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў, аб тым, каб даць дадатковую магчымасць абітурыентам з краін, якія ўваходзяць у ЕўрАзЭС, - Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан - паступаць у беларускія ВНУ на платнай аснове на ўмовах сумоўя.



Тым не менш, падкрэсліваюць у Міністэрстве, гэта не значыць, што атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі зможа абсалютна любы замежны студэнт. Доля адлічэння навучэнцаў з-за непаспяховасці ў нашай краіне роўная 17%.