Усё аб трэндах ад Дзяржкамваенпрама Беларусі глядзіце ў праекце "На кантролі Прэзідэнта"

24 Лютага 2020
Новыя гарызонты адкрываюць беларускія ваенныя. Сёлета яны могуць прыняць на ўзбраенне ўдарныя беспілотнікі. Гэта прыярытэтны кірунак для ваенна-прамысловага комплексу краіны. Зараз выпрабаванні праходзяць два доследныя ўзоры канструктарскага бюро "Дысплей". Размова пра ўдарныя  беспілотнікі "Баранжыруючая труба" і "Квадра-1400". Распрацоўка гэтага віду высокадакладнай зброі - даручэнне Кіраўніка дзяржавы.  Што айчынная ваенная прамысловасць  можа прапанаваць у перспектыўнай нішы? Якія беларускія распрацоўкі ўжо запатрабаваныя ў свеце? Усё аб трэндах ад Дзяржкамваенпрама  Беларусі глядзіце ў чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".