Усё аб рыбных запасах краіны ў новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта"

29 сентября 2019

Калісьці маларэнтабельным і слабаразвітым у краіне была і рыбная гаспадарка. А сёння ў нашай краіне разводзяць элітных насельнікаў азёр і рэк, якіх яшчэ зусім нядаўна ў Беларусі было не сустрэць. У аб'ектывы новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" трапіла рыбная галіна.

Самы папулярны ў нарыхтоўшчыкаў і пакупнікоў - карп. Аднак актыўна разводзяць і белага амура, таўсталобікаў, шчупака, карася. І такія каштоўныя пароды, як стронга, сом, асетр, хоць яшчэ 10 гадоў назад, здавалася, што ў нашых шыротах  зрабіць гэтага амаль немагчыма. 

Такім чынам: чым добрая наша рыба? Ці хапае яе і чым ганарацца беларускія спецыялісты? Усё  аб рыбных запасах краіны ў новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".