Усё пра беларускія грошы ў спецыяльным рэпартажы "З жыцця грошай, пад грыфам "сакрэтна"

20 мая 2019

Сёння Нацбанк Беларусі правядзе прэзентацыю новых банкнот наміналам 5 і 10 рублёў. У іх  дадатковы вадзяны знак і больш шырокая ахоўная нітка. Крыху зменіцца і дызайн: зніклі надпіс "Старшыня Праўлення" і факсіміле подпісу кіраўніка Нацбанка. Таксама дэталізаваны архітэктурныя выявы. Год выпуску замест 2009 - 2019. Яны паступова ўвойдуць у абарот. Але купюры старога ўзору па-ранейшаму застаюцца законным плацежным сродкам. 

Усё пра беларускія грошы: як друкуюць, захоўваюць і знішчаюць  - глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы" ў спецыяльным рэпартажы "З жыцця грошай, пад грыфам "сакрэтна".