Усе, хто падтрымлівае мірны курс нашай краіны, збяруцца заўтра ў розных гарадах
28 августа 2020
Усе, каму неабыякавы лёс сваёй краіны, збяруцца ў розных гарадах і заўтра. Пачнецца акцыя з аўтапрабегу ля Кургана Славы. У Гродне і Івацэвічах пройдзе велапрабег. Аўтамарафон у Мінску стартуе з аквапарка "Лебядзіны" і фінішуе на праспекце Незалежнасці. А ў Магілёве пройдзе агульнагарадское дзіцячае свята.













