"Усе грані "Алмаза"
5 января 2021
Яны не носяць на парадах ордэны і медалі. А лепшая ўзнагарода для супрацоўнікаў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС - выканаць задачу і вярнуцца дахаты без страт. Аднаму з лепшых спецпадраздзяленняў Беларусі - 30 гадоў. Да юбілею Агенцтва тэлевізійных навін падрыхтавала тэлефільм. У аснове - эпізоды з рэальнай практыкі спецпадраздзялення. Некаторыя здымкі, зробленыя падчас баявых аперацый, будуць паказаны ўпершыню. Фільм "Усе грані Алмаза" глядзіце ў эфіры "Беларусь 1" сёння, адразу пасля "Панарамы".













