Усе вартасці лыжаролернай трасы ў Вяснянцы

18 декабря 2018

Калі летам бег, то зімой катанне на лыжах. Беларусы ўсё часцей для баўлення часу выбіраюць спорт. Сёння ўмоў для занятку ім звышдастаткова. А гэтай зімой яшчэ і надвор'е спрыяе. Па лыжы мінчанам далёка хадзіць не трэба. Шыкоўная траса практычна ў цэнтры сталіцы гатовая прыняць усіх ахвотнікаў і днём, і ноччу. І нават купляць уласныя лыжы або чаравікі зусім неабавязкова. Крысціна Камыш ацаніла ўсе вартасці трасы ў Вяснянцы.

Калі б не было зімы. Нарэшце надвор'е парадавала мінчан і гасцей сталіцы снегападам і марозам мінус 6. А гэта значыць, што час бавіць час актыўна.

Тым больш, калі побач ёсць лыжная траса ў Вяснянцы. Яна адкрылася яшчэ 3 снежня. Уся працягласць - 5 кіламетраў. На дадзены момант гатовыя да выкарыстання 1 кіламетр 200 метраў трасы.

На пляцоўцы ля футбольнага манежа працуюць 9 снежных гармат. Штодня яны вырабляюць 140 грузавікоў снегу. Гэты штучны белы халодны матэрыял лепшы за сапраўдны.

Надвор'е ёсць, траса ёсць, жаданне ёсць. Няма толькі інвентару. Але і гэта зараз не праблема. Зусім нядаўна тут адкрыўся новы комплекс для гасцей. Тут можна ўзяць лыжы напракат, пераапрануцца ў цяпле і папіць кавы пасля трэніроўкі.

Рыштунак у пункце пракату новы. Час працы - з 9 раніцы да 9 вечара. Карыстацца паслугамі змогуць адначасова да 200 наведвальнікаў.

Як бачна, у мяне пачатковы ўзровень лыжнай падрыхтоўкі. Але ёсць усе шанцы і магчымасці да вясны палепшыць сваю тэхніку. Бо на трасе ёсць, каму падказаць. Што трэба рабіць пачаткоўцу? Першыя крокі на лыжах?

Пункт пракату зараз працуе ў тэставым рэжыме. Гэта значыць, што першы тыдзень карыстацца ўсімі выгодамі можна бясплатна. Галоўнае - захапіць з сабою пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. А катацца ў Вяснянцы можна кругласутачна.