Усе дарогі гэтымі днямі вядуць у святочны Брэст. Горад працягвае адзначаць тысячагоддзе

7 сентября 2019

Адзін з найстаражытных населеных пунктаў збірае сяброў! Гасцей і жыхароў сёння чакае не менш насычаная праграма, чым напярэдадні. 

Да юбілею горад над Бугам прыкметна змяніўся. Брэст упрыгожылі спецыяльна створаным асаблівым лагатыпам. У цэнтры горада ўсталявалі незвычайны святломузычны фантан. Дарэчы, на гэтай жа вуліцы з'явіўся вялізны банар для віншаванняў, якія могуць пакінуць усе ахвочыя. У Брэсце збудавана мноства аб'ектаў: аўтавакзал, парк 1000-годдзя, абноўлены рэтра-парк, Дом правасуддзя. Сярод знакавых - Заходні абход.