Усё часцей выбіраюць жыхары сталіцы экзатычных хатніх гадаванцаў

7 декабря 2017

Кошкі і сабакі больш не ў модзе...

Адзін з самых ідэальных любімцаў для заўсёды занятых гаспадароў - велізарны тарантул. Васьміногі амаль не патрабуе догляду. Часам мінчане заводзяць і адразу некалькі такіх непатрабавальных гадаванцаў. На адной дамашняй ферме павукоў пабываў Ян Пашкевіч.

Пушыстыя васьміногія гадаванцы Ганны Сялецкай не сустракаюць гаспадыню на парозе дома – сваіх шкляных дамоў з панарамнымі вокнамі павукі амаль не пакідаюць. На прагулку выводзяць толькі свайго першынца – паўднёваамерыканскі тарантул грамастола пульхра - адзін з самых паслухмяных у свеце, але нават ён часам дэманструе свае драпежныя манеры.

Але вярнуць павука ў яго шкляны домік не заўсёды проста – часам яны адважваюцца на ўцёкі.

Снеданне ў верасні, а абед у кастрычніку – такая павуковая дыета проста ідэальная, асабліва для занятай гаспадыні – жартуе Ганна. Сярод далікатэсаў – вялікія тараканы.

Убачыць павука на паляванні атрымліваецца не так часта. Але адзін з гадаванцаў усё ж такі адправіўся на лянівае паляванне.

Разводзіць жа васьміногіх самастойна фермер пакуль не адважылася – за раз нараджаецца некалькі соцень маленькіх павучкоў. А вось папоўніць сваю калекцыю новымі відамі хатніх любімцаў Ганна плануе ўжо найбліжэйшым часам.