Усё будзе лепшым, больш сучасным і крэатыўным. Вялікае абнаўленне тэлеканала "Беларусь 5"

11 декабря 2020

З гэтага часу ўсё будзе лепшым, больш сучасным і крэатыўным! Першы і адзіны спартыўны тэлеканал у нашай краіне "Беларусь 5" рыхтуецца да вялікага абнаўлення. Адкрыццё новай студыі "100 метраў" адбылося сёння ў Белтэлерадыёкампании. Менавіта тут будуць запісваць усе праграмы. Павільён абсталяваны 5-ю святлодыёднымі экранамі, 6 камерамі, 3 суфлёрами і больш чым 35-ю светлавымі прыборамі. На рэалізацыю праекта спатрэбілася паўгода. Акрамя гэтага, цалкам абновіцца графічная абалонка тэлеканала. У эфіры з'явяцца новыя каментатары і вядучыя. Адзначым, што "Беларусь 5" вяшчае 7 гадоў. А вось новы старт канала ў эфіры ўжо заўтра.