Усё больш гасцініц і гатэляў Мінска становяцца China Friendly

18 декабря 2018

Усё больш гасцініц і гатэляў Мінска атрымліваюць спецыяльныя сертыфікаты для работы з кітайскімі турыстамі. Самая распаўсюджаная сістэма China Friendlу. Сёння амаль усе гасцініцы гатовыя прымаць групы з Кітая. А гэта і валоданне кітайскай мовай, наяўнасць азіяцкіх страў у меню, спадарожнікавае тэлебачанне, банкамат, які прымае выпушчаныя ў Кітаі карткі. Гэтую работу прадоўжаць і ў наступным годзе.

У наступным годзе ў Мінску адкрыюць кампус аднаго з вядучых кітайскіх універсітэтаў. А зараз каля 700 беларусаў займаюцца ў рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства БДУ.

Дасягненне гэтага года - пагадненне ў Цындаа аб узаемным бязвізавым рэжыме для грамадзян дзвюх краін. За 10 месяцаў прыток кітайскіх турыстаў у Беларусь вырас амаль на 15%.