Усё больш фасадаў, упрыгожаных пейзажамі, з'яўляецца ў Мінску

5 августа 2015

Блакітнае неба, пухнатыя аблокі і сонечнае святло. Усё больш фасадаў, упрыгожаных сакавітымі пейзажамі, з'яўляецца ў Мінску. Мальбертамі для маладых сталічных мастакоў становяцца трансфарматарныя будкі і нават маленькія тэлефонныя падстанцыі. Новае жыццё атрымаў і пад'езд жылога дома на вуліцы Нёманскай.

Каб пакінуць сцены пад'езда максімальна адкрытымі, жыхары вырашылі зняць дошку аб'яваў і зрабіць для яе асобную канструкцыю ля ўваходу. На ўпрыгожванне аднаго пад'езда сыходзіць каля двух дзён. Але праца завяршаецца толькі ў тым разе, калі аўтар задаволены сваім тварэннем.

15 удзельнікаў мастацкай студыі ўпрыгожваюць непрыкметныя будынкі па ўсёй сталіцы. У бліжэйшы час на гарадскіх фасадах размесцяцца выявы самалёта, рэтра-аўтамабіля і нават партрэт кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага.