Час збірацца ў школу. На дапамогу бацькам і дзецям прыходзяць школьныя кірмашы

25 августа 2020
У сталіцы набыць усё неабходнае можна ў буйных універмагах, а таксама іншых гандлёвых аб'ектах. Прыкладны кошт на стандартны набор (адзенне, абутак, рукзак і канцылярскія прылады) ад 220 да 760 беларускіх рублёў для вучняў малодшых класаў. Для старшакласнікаў кошт вышэйшы.

Аляксей Сокал,  гендырэктар сталічнага ўнівермага: "Каля 90 % тавараў, якія прадэманстраваны ў "Дзіцячым свеце",  гэта сапраўды тавары айчыннай вытворчасці. Яны вельмі добрай якасці, мадэльны рад разнастайны. Гэта датычыцца і швейнай групы, і абутковай. Г.з. наш пакупнік можа выбраць. Таму мы даволі шчыльна супрацоўнічаем з нашымі айчыннымі вытворцамі".

На школьным кірмашы ёсць магчымасць і сэканоміць. Пачынаючы з серады, прапануюць скідкі да 50 %. Буйныя ўнівермагі сталіцы пашыраць і штат персаналу,  будзе больш спецыялістаў у тэматычных секцыях.