Час змяніць летнюю гуму на зімовую - нагадваюць супрацоўнікі ДАІ

30 ноября 2017

Час пераабувацца. Змяніць летнюю гуму на зімовую нагадваюць супрацоўнікі ДАІ. Ужо заўтра за невыкананне патрабавання аўтаўладальнікаў пачнуць штрафаваць - ад адной базавай велічыні. Акрамя таго, неабходна праверыць наяўнасць шклоамывальнай вадкасці, стан светлавых прыбораў і акумулятара, каб аўтамабіль быў гатовы да зімовых умоў. Прафілактычныя рэйды інспектары пачнуць з самай раніцы.

Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў найбліжэйшыя дні. Месцамі снегапады, слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Таму вадзіцелям трэба захоўваць хуткасны рэжым і дыстанцыю падчас руху.